Швецыю і Фінляндыю не прымуць у НАТА ў чэрвені

НАТА не зможа прыняць Фінляндыю і Швецыю ў альянс на саміце ў чэрвені. Гэты працэс можа зацягнуцца на некалькі месяцаў.

03.06.2022 / 12:39

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі.

«Калі гаворка ідзе аб прыёме ў НАТА новых членаў, гэта нашмат больш доўгатэрміновы працэс. Гэта не так хутка і не так проста. Гэта зойме мінімум некалькі месяцаў», — сказаў ён.

Пры гэтым прадстаўнік МЗС Польшчы лічыць, што Турцыя не зможа заблакаваць сяброўства Фінляндыі і Швецыі. На яго думку, калі Анкара высуне ўмовы, НАТА працягвае весці перамовы.

Нагадаем, што Турцыя блакуе ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА і абвінавачвае скандынаўскія краіны ў падтрымцы курдскага тэрарызму.

Таму НАТА склікае сустрэчу дыпламатаў Турцыі, Швецыі і Фінляндыі.

Nashaniva.com