Ва Украіне загінуў першы французскі добраахвотнік

Міністэрства замежных спраў Францыі афіцыйна пацвердзіла гібель французскага вайскоўца-добраахвотніка, які змагаўся на баку Украіны. Па дадзеных Радыё Europe 1, ён атрымаў смяротныя раненні ў выніку артылерыйскага агню пад Харкавам, піша Бі-бі-сі.

03.06.2022 / 20:35

Усяго, па звестках выдання, на баку Украіны цяпер ваююць каля 150 добраахвотнікаў з Францыі. Пасля ўварвання Расіі Мінабароны Украіны сфармавала спецыяльнае падраздзяленне — інтэрнацыянальны легіён для замежных добраахвотнікаў, якія пажадалі ўзяць удзел у абароне краіны ад расійскай агрэсіі.

Nashaniva.com