Turkish Airlines адмовілася лётаць у Мінск да канца ліпеня

Турэцкая авіякампанія не будзе выконваць рэйсы ў беларускую сталіцу да 31 ліпеня.

06.06.2022 / 10:45

Раней перавозчык паведамляў пра тое, што палётаў не будзе да канца чэрвеня.

Таксама працягнутае прыпыненне рэйсаў ва Украіну, расійскія Сочы, Растоў і Екацярынбург.

Авіякампанія прыпыніла палёты пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым.

Nashaniva.com