Ягора Марціновіча перавядуць у бабруйскую калонію

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» пераводзяць з Магілёва. Найбліжэйшы тыдзень ён будзе ў Гомелі, а пасля — у калоніі ў Бабруйску.

06.06.2022 / 14:56

Яго новы адрас для лістоў:

вул. Сікорскага, 1а,
г. Бабруйск, Магілёўская вобл.
213800,

Марціновіч Ягор Аляксандравіч.

Важна! Абавязкова пісаць на канверце слова «каранцін» і адпраўляць ліст не раней за 10 чэрвеня.

Нагадаем, што Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. 15 сакавіка яны былі асуджаныя да двух з паловай гадоў калоніі праз абсурднае абвінавачванне ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове, у буйным памеры». 

Nashaniva.com