Bloomberg: Расія і Турцыя папярэдне дамовіліся аб разблакаванні Чорнага мора, але Украіна не згодная з умовамі

З-за вайны ўкраінскае харчаванне, галоўным чынам збожжа, не трапляе на сусветныя рынкі, што пагражае голадам некалькім рэгіёнам, якія ад яго залежаць.

06.06.2022 / 16:16

Адэскі порт

Як піша Bloomberg, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прапанаваў дапамагчы з размінаваннем марскога ўзбярэжжа каля Адэсы і з суправаджэннем украінскіх суднаў са збожжам. Аднак Украіна баіцца, што без абароны Адэса можа аказацца ўразлівай для нападу з боку Расіі, сказана ў публікацыі.

Чакаецца, што міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абмяркуе план разблакавання ўкраінскіх партоў падчас перамоваў у Анкары ў сераду.

Агенцтва таксама сцвярджае, што Расія патрабуе даць ёй магчымасць інспектаваць гандлёвыя судны на прадмет наяўнасці на іх зброі — і з гэтай умовай не згаджаецца Украіна.

Nashaniva.com