Альфа-Банк адключае функцыю прыёму наяўных даляраў у інфакіёсках

Прэс-служба банка паведамляе, што «па тэхнічных прычынах» ён вымушаны адключыць функцыю прыёму даляраў ва ўсіх сваіх інфакіёсках на нявызначаны тэрмін.

07.06.2022 / 19:02

Пры гэтым абяцаецца, што ўсе астатнія прылады банка з функцыяй прыёму наяўных працягнуць працаваць у стандартным рэжыме. 

Nashaniva.com