Колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла сем мільёнаў чалавек

Паводле абноўленых звестак ААН, з Украіны з пачатку вайны выехала 7 151 034 чалавекі.

08.06.2022 / 18:53

Украінскія бежанцы на вакзале ў Будапешце. Фота: AP Photo/Anna Szilagyi

Большая частка ўкраінскіх уцекачоў выехала ў Польшчу — больш за 3,6 мільёна чалавек. У Малдову — больш за 483 тысячы, у Румынію — больш за 587 тысяч, у Славакію — больш за 466 тысяч, у Венгрыю — больш за 698 тысяч.

У Беларусь на гэтым фоне плынь бежанцаў вельмі маленькая — 16 648 чалавек.

Nashaniva.com