Украінцы сёння нанеслі ўдар па Стаханаве, калі там знаходзіўся гаспадар ПВК «Вагнер»

Расійскія тэлеграм-каналы пішуць, што напярэдадні туды прыбыў гаспадар ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.

09.06.2022 / 10:44

Украінцы свярджаюць, што ўдар быў нанесены па стадыёне, які выкарыстоўваўся расійскай вайсковай кампаніяй. Расійскія каналы публікуюць выявы разбураных жылых дамоў.

Яны ж сцвярджаюць, што Прыгожын пры ўдары не пацярпеў.

Nashaniva.com