Мінінфарм заўважыў на Захадзе «эрозію права і татальную стэрылізацыю інфармацыйнай прасторы»

Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала ў сваім тэлеграм-канале абураны пост пра адключэнне вяшчання тэлеканала «Беларусь-24» на спадарожніку Globecast.

10.06.2022 / 15:48

Будынак Міністэрства інфармацыі ў Мінску

«Міністэрства інфармацыі Беларусі абуранае аднабаковым рашэннем кампаніі Globeсast аб адключэнні тэлеканала «Беларусь-24» ад спадарожнікавага вяшчання на шэраг краін Еўрапейскага і Ціхаакіянскага рэгіёна», — напісалі ў канале.

Асабліва Мінінфарм абурае тое, што кампанія нават не паведаміла Белтэлерадыёкампаніі пра адключэнне, якое мае адбыцца. У Міністэрстве назвалі гэта «праявай эрозіі права і татальнай стэрылізацыі інфармацыйнай прасторы заходніх краін».

Nashaniva.com