У МЗС РФ выклікалі часовую павераную ў справах Літвы

Дзеянні Літвы названыя «адкрыта варожымі».

20.06.2022 / 13:33

У міністэрства замежных спраў Расіі выклікалі часовую павераную ў справах Літвы Віргінію Умбрасене з-за забароны транзіту грузаў у Калінінград. Расійскія дыпламаты назвалі дзеянні літоўскага боку «правакацыйнымі і адкрыта варожымі».

Кіраўніцы дыпмісіі заяўлены рашучы пратэст у сувязі з уведзенай Вільняй без папярэдняга апавяшчэння расійскага боку забаронай на чыгуначны транзіт вялікай наменклатуры грузаў праз тэрыторыю Літвы ў Калінінградскую вобласць. Расія запатрабавала неадкладнай адмены гэтых абмежаванняў.

У МЗС прыгразілі, што калі грузавы транзіт не будзе адноўлены найбліжэйшым часам, то Расія «пакідае за сабой права на дзеянні па абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў».

Крэмль паабяцаў меры ў адказ на закрыццё Літвой транзіту ў Калінінград

Расійскі дэпутат пагражае рашыць праблему калінінградскага транзіту праз Літву «любымі абранымі намі спосабамі»

Nashaniva.com