Пад Беняконямі на мяжы з Літвой — лабавое сутыкненне аўтамабіляў

Сёння ўвечары, каля 19.00, у Воранаўскім раёне адбылося ДТЗ. Паблізу прымежнага з Літвой аграгарадка Беняконі лоб у лоб сутыкнуліся аўтамабілі «Аўдзі» і «БМВ». На месцы загінуў 24-гадовы кіроўца «Аўдзі».

21.06.2022 / 22:43

34-гадовы кіроўца «БМВ» (грамадзянін Літвы) і 4 пасажыры, а таксама пасажырка «Аўдзі», былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Для дэблакавання загінулага кіроўцы «Аўдзі» спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. 

Nashaniva.com