Мэр: У Марыупалі загінула 22 тысячы чалавек

Гэта ў два разы больш, чым падчас нямецкай акупацыі.

22.06.2022 / 13:43

Фота: AP

З пачатку расійскага ўварвання ў Марыупалі загінула 22 тысячы чалавек, заявіў мэр горада Вадзім Бойчанка.

«Наша асцярожная лічба, пакуль мы яшчэ маглі лічыць, гэта 22 тысячы мірнага насельніцтва, якіх забілі акупацыйныя войскі. Гэта ў разы больш, чым фашысцкая Германія зрабіла за два гады акупацыі», — заявіў Бойчанка падчас брыфінгу.

Паводле яго слоў, гэтая ацэнка з'яўляецца «асцярожнай», паколькі маштабы разбурэнняў даюць падставы меркаваць, што рэальная колькасць можа быць нашмат большай.

У цяперашні час горад кантралюецца расійскімі вайскоўцамі.

Nashaniva.com