Сёння Украіна можа атрымаць статус кандыдата ў ЕС

Сёння ў Бруселі пачынаецца саміт ЕС. На ім статус кандыдатаў на ўступленне могуць атрымаць Украіна, Малдова і Грузія.

23.06.2022 / 09:06

Лідары краін Еўрасаюза пачнуць з абмеркавання апошніх падзей, звязаных з вайной ва Украіне, а таксама працягу фінансавай падтрымкі Украіны. Далей будзе вырашаны лёс заявак трох дзяржаў на ўдзел у ЕС.

17 чэрвеня Еўракамісія падрыхтавала праект рашэнняў, у якіх рэкамендавалі надаць статус краіны-кандыдата Украіне і Малдове, а Грузіі — дэ-факта адмовілі.

Nashaniva.com