Віктара Бабарыку змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак

Як паведамляюць яго сваякі, гэта здарылася 15 чэрвеня. Афіцыйная прычына — канфлікт з сукамернікам.

23.06.2022 / 11:28

Лістоў Бабарыка не атрымліваў. Сваякі спадзяваюцца, што атрымае пасля выхаду са штрафнога ізалятара.

Паведамляецца, што палітвязень маральна ў парадку, але адчувае дыскамфорт ноччу з-за холаду.

У маі былы кіраўнік Белгазпрамбанка правёў у ШІЗА 10 сутак.

6 ліпеня 2021 года Віктар Бабарыка быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Nashaniva.com