Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем

У твітары карыстальнік «Вячэрні сняданак» запосціў карцінку-комікс пра складанасці перакладу і палітычнай сітуацыі. Жарт ацанілі не ўсе.

23.06.2022 / 15:59

«Ну так, смешная сітуацыя абмаляваная: людзям замест адказу на пытанне кажуць гадасць на мове, якую яны не разумеюць, а яны гэта не разумеюць. Жарт дня, я лічу», — адрэагаваў расійскі блогер Максім Кац.

Пакрыўдзіўся не толькі ён.

«Затое ў Беларусі сапраўдны драмтэатр», — пракаментаваў адзін з карыстальнікаў.

Аднак большасць твітаран пасмяялася з гэтай карцінкі.

«На мапе сапраўды справа», — заўважыў хтосьці.

Nashaniva.com