Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК

Пʼянства на працоўным месцы, непрафесіяналізм, выкарыстанне баз даных у асабістых мэтах, разгалашэнне службовай інфармацыі. Кіберпартызаны апублікавалі, як яны пішуць, «частку інфармацыі з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіКа».

25.06.2022 / 18:12

Інфармацыя стала ім даступнай пасля ўзлому базы даных МУС у ходзе аперацыі «Жара». 

Са звестак, выкладзеных кіберпартызанамі, вынікае, што частка супрацоўнікаў атрымлівалі вымовы за распіццё алкаголю на працоўным месцы, парушэнне прафесійнай этыкі, невыкананне правіл бяспекі, праз што пацярпелі іншыя супрацоўнікі, выкарыстанне баз даных у асабістых мэтах, разгалашэнне службовай інфармацыі.

Nashaniva.com