Авіякампанія Air China ад заўтра аднаўляе палёты ў Мінск

З 1 ліпеня авіякампанія Air China аднаўляе палёты ў Мінск, паведамляе Нацыянальны аэрапорт Мінск.

30.06.2022 / 17:13

Авіярэйсы з беларускай сталіцы ў КНР будуць выконвацца па пятніцах на самалёце Airbus A-330. Па планах, самалёт прыбудзе ў мінскі аэрапорт у 17.25, а рэйс назад стартуе ў 19.35.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск адзначылі, што да прыпынення зносін рэйс адбыўся 25 сакавіка.

Nashaniva.com