Лукашэнка: Беларусь скіраваная на дыялог з усімі краінамі

Мінск па-ранейшаму скіраваны на мірны дыялог, нягледзячы на тое, што заходнія суседзі падцягваюць войскі НАТА да мяжы, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

01.07.2022 / 12:50

«Сустрэча дэлегацый праходзіць практычна на сутыку дзвюх цывілізацый — Усходу і Захаду. Мы бачым у гэтым сімвалічнае значэнне, паколькі, нягледзячы ні на што, скіраваныя на мірны дыялог з усімі краінамі. І пакуль заходнія суседзі падцягваюць да нашых межаў войскі, мы займаемся абсалютна стваральнымі ініцыятывамі», — сказаў Лукашэнка ў відэазвароце да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Nashaniva.com