Расійскія самалёты нанеслі ўдары па востраве Змяіны фосфарнымі бомбамі

Расейскія вайскоўцы нанеслі два авіяцыйныя ўдары фосфарнымі бомбамі па востраве Змяіны, дзе нібыта «завяршылі выкананне задач», паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны. Самалёты выляталі з вайсковага аэрадрома ў крымскім Бельбеку.

01.07.2022 / 21:19

 «Усім, хто гаворыць пра дамоўленасці з Расіяй, варта ведаць гэтыя факты. Кіраўніцтва УС Расіі не прытрымліваецца нават уласных заяў, якія дэкларуюць «жэст добрай волі», — гаворыцца ў паведамленні галоўнакамандуючага УСУ.

Nashaniva.com