Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт

На днях з'явілася відэа, на якім мужчына запіхвае лебедзя ў багажнік машыны на расійскіх нумарах. Ён кажа, што зробіць з лебедзя далікатэс. Сталі вядомыя падрабязнасці.

03.07.2022 / 13:27

Відэа было знятае на мяжы Глыбоцкага і Полацкага раёнаў.

У міліцэйскіх тэлеграм-каналах з'явіліся падрабязнасці здарэння.

На возеры Суя каля Полацка месяц таму адпачывала кампанія: 33-гадовы мужчына з Наваполацка выпіў і вырашыў зняць відэа. Ён узяў птушку за шыю і паспрабаваў пасадзіць яе ў багажнік.

Але таварышы спынілі мужчыну. З лебедзем усё добра.

У сераду адбудзецца суд над мужчынам. Яму пагражае ад 20 базавых да арышту.

Nashaniva.com