У Маскве за забойства сям'і 27 гадоў таму затрымалі жыхара Беларусі

Па падазрэнні ў забойстве трох чалавек 27 гадоў таму ў Маскве затрымалі 50-гадовага грамадзяніна Грузіі, які пражываў у Беларусі, паведамляе МУС Расіі.

04.07.2022 / 08:26

Забойства было здзейснена ў ліпені 1995 года ў Маскве ў кватэры на Першамайскай вуліцы. Паліцыя выявіла там целы забітых сякерай траіх чалавек — пажылой жанчыны, а таксама мужчыны і яго 7-гадовай дачкі, якія здымалі ў пенсіянеркі пакой. З кватэры зніклі 8 млн рублёў.

Высветліць асобу забойцы ўдалося праз гады дзякуючы рэчавым доказам і ўзорам біялагічных слядоў з месца злачынства.

Мужчыну затрымалі ў Смаленскай вобласці. Ён змешчаны пад варту.

Nashaniva.com