Падчас пратэстаў у Каракалпакстане загінулі 18 чалавек

Яшчэ 243 чалавекі атрымалі траўмы, 94 знаходзяцца ў бальніцах. Таксама вядома пра 38 сілавікоў, якія пацярпелі. Затрымалі 516 чалавек.

04.07.2022 / 11:17

Жыхары самага буйнога рэгіёна Узбекістана пратэставалі супраць прапановы пазбавіць яго статусу суверэннай рэспублікі ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. У выніку пратэсты ва ўзбекістанскім Каракалпакстане перамаглі — рэгіён не будуць пазбаўляць ранейшай аўтаноміі.

Nashaniva.com