ЦТ па матэматыцы напісалі на 100 балаў 105 чалавек

Міністэрства адукацыі паведаміла, колькі чалавек напісаа тэст па матэматыцы на максімальныя 100 балаў. Такіх аказалася 105 чалавек.

04.07.2022 / 17:43

105 чалавек з максімальным балам па матэматыцы — амаль у 4 разы больш, чым было ў мінулым, 2021 годзе. Тады было толькі 26 выдатнікаў з 32,2 тысячы зарэгістраваных. Сёлета матэматыку здавалі 33,8 тысячы абітурыентаў.

4 ліпеня абітурыенты здавалі геаграфію, а наперадзе ў іх засталося толькі ЦТ па сусветнай гісторыі. 

Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыентам пачнуць выдаваць з 14 ліпеня.

Чытайце таксама:

На 100 балаў ЦТ па беларускай мове здалі 67 чалавек, па рускай — 43

Nashaniva.com