Зяленскі: Заходняя зброя нарэшце магутна запрацавала на фронце

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным відэазвароце па выніках дня расказаў, што зброя, якую Украіна атрымала ад заходніх партнёраў, нарэшце магутна запрацавала па лініі фронту: абаронцы наносяць адчувальныя ўдары па складах і важных лагістычных кропках акупантаў.

06.07.2022 / 23:00

«Нарэшце адчуваецца, што вельмі магутна запрацавала заходняя артылерыя — тая зброя, якую мы атрымалі ад партнёраў. Нашы абаронцы наносяць вельмі адчувальныя ўдары па складах і іншых кропках, якія важныя для лагістыкі акупантаў. І гэта істотна зніжае наступальны патэнцыял расійскай арміі…

Украінскія сілы прасоўваюцца цяпер на некалькіх тактычных напрамках, у тым ліку і на поўдні — на Херсоншчыне, у Запарожскай вобласці».

Nashaniva.com