«Наша Ніва» шукае 1) кіраўніка відэааддзела, 2) вядучых для відэа, 3) перакладчыка з беларускай мовы на расейскую

07.07.2022 / 19:48

1) Кіраўнік відэааддзела. Тут трэба чалавек-матор з досведам працы з відэакантэнтам і ўласнымі ідэямі, здольны кіраваць камандай.

2) Вядоўца. Трэба людзі, якія хочуць працаваць у кадры, з добрай дыкцыяй і жаданнем развіваць уласныя праекты ў Ютубе і Тыктоку.

3) Перакладчык — трэба дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць, хуткадзейнасць.

Вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў.

Nashaniva.com