Палітвязень Дзяніс Давыдулін адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Сёння, 8 ліпеня на волю з наваполацкай калоніі №1 выйшаў жыхар Жлобіна Дзяніс Давыдулін — ён цалкам адбыў тэрмін.

08.07.2022 / 14:56

Дзяніса асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).

Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў у счэпцы.

Акрамя гэтага, нібыта аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў у іх бок камяні і бутэлькі, наносіў удары па экіпіроўцы.

За два тыдні да вызвалення Дзяніс зламаў нагу, калі гуляў у валейбол.

Nashaniva.com