Супрацоўніцу IT-кампаніі затрымалі за «супрацоўніцтва з польскімі спецслужбамі»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Мінска, супрацоўніцы IT-кампаніі Кацярыны Сасім, піша «Вясна».

08.07.2022 / 17:00

Сілавікі паведамляюць, што дзяўчына ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама «супрацоўнічала з польскімі спецслужбамі». Пад гэтым яны разумеюць, верагодна, рэгістрацыю ў плане «Перамога».

Nashaniva.com