Ільхам Аліеў абвінаваціў Расію ў парушэнні гарантый па Нагорным Карабаху

Па словах прэзідэнта Азербайджана, прадстаўнікі Мінабароны Расіі абяцалі забяспечыць вывад армянскіх вайскоўцаў з Нагорнага Карабаха да чэрвеня, але гэтая дамоўленасць дагэтуль не выкананая.

15.07.2022 / 20:40

Як паведаміў Аліеў, пытанне ўздымалася перад расійскім вайсковым кіраўніцтвам некалькі месяцаў таму, і тады службовыя асобы расійскага Мінабароны абяцалі, што армянскія вайскоўцы да чэрвеня выйдуць з Карабаха.

«Сёння ўжо сярэдзіна ліпеня, але гэтае пытанне не знайшло свайго рашэння», — падкрэсліў Аліеў.

Nashaniva.com