У найбліжэйшы час Украіна можа атрымаць больш дальнабойныя ракеты для амерыканскіх установак HIMARS
Плануецца, што будуць пастаўленыя ўстаноўкі з далёкасцю стральбы да 300 км, заявіў сакратар РНБА Аляксей Данілаў.
19.07.2022 / 08:55
«Што тычыцца HIMARS, ёсць некаторае разуменне, што мы ўжо пачалі атрымліваць снарады, якія адпраўляюцца значна далей, чым гэта было на пачатку. І будзем спадзявацца, што тое, што нам трэба, той далёкасці, найбліжэйшым часам з'явіцца на тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Данілаў у эфіры тэлемарафона, адказваючы за пытанне, ці можна пасля «Рамштайна-4» спадзявацца на пастаўкі ва Украіну снарадаў далёкага дзеяння — да 300 км.
Цяпер Кіеў атрымлівае ракеты для HIMARS далёкасцю да 80 км. раней пастаўкі боепрыпасаў, здольных біць на 300 км, анансаваў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.