Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію

Рэсурс Slounik.org цалкам абнавіў дызайн і прадставіў мабільную версію. Цяпер карыстацца ім зручна і з тэлефона. Таксама ёсць магчымасць усталяваць Slounik.org на тэлефон або камп'ютар як асобную праграму.

20.07.2022 / 17:04

Slounik.org — гэта сэрвіс, які дазваляе правяраць напісанне і ўжыванне словаў па розных слоўніках і энцыклапедыях. Таксама на ім ёсць і канвертар лацінкі.

Акрамя таго, праз гэты рэсурс можна атрымаць доступ да многіх слоўнікаў, даведнікаў і энцыклапедый, якія выдаваліся ў Беларусі, у розных электронных фарматах.

Nashaniva.com