Тры беларускія футбольныя каманды сінхронна прайгралі ў еўракубках. Прычым дзве — разгромна

Сёння «Гомель», мінскае «Дынама» і БАТЭ праводзілі першыя матчы другога раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Вынік — паразы. 

22.07.2022 / 00:42

Вынікі матчаў:

«Хапаэль Беэр-Шава» (Ізраіль) — «Дынама» 2:1

«Арыс» (Грэцыя) — «Гомель» 5:1

БАТЭ — «Каньяспор» (Турцыя) 0:3

Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень, але падобна, што нейкія турнірныя перспектывы засталіся толькі ў мінчукоў. Нагадаем, што згодна з рашэннем УЕФА, беларускія каманды вымушаныя праводзіць свае хатнія матчы за мяжой і без гледачоў.

На відэа — два мячы, прапушчаныя беларускімі камандамі, якія дэманструюць узровень цяперашняга айчыннага футбола.

Nashaniva.com