Выхадныя будуць спякотнымі: у суботу да +33

Паводле прагнозаў Белгідрамета, на выхадныя ў Беларусі захаваецца спёка, аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Праўда, будуць і дажджы з навальніцамі.

22.07.2022 / 23:00

У суботу, 23 ліпеня на захадзе Беларусі пройдуць кароткія дажджы, а ў некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. На большай частцы тэрыторыі Беларусі слупок тэрмометра падымецца да +30 — +33°С.

А ў нядзелю, 24 ліпеня, на Беларусь прыйдуць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 14..+ 20°С, максімальная днём ад + 19°С па паўночным захадзе да + 30°С па паўднёвым усходзе краіны.

Nashaniva.com