СК перадаў крымінальную справу супраць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру

СК перадаў крымінальную справу супраць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд

26.07.2022 / 10:30

Сацук быў затрыманы 8 снежня 2021 года, у яго прайшоў ператрус і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Пасля допыту па старой справе паводле арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) яго ўзялі пад варту.

Ад былога сукамерніка стала вядома, што Сацука вінавацяць таксама ў распальванні варажнечы (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

Nashaniva.com