Дэбаты паміж прэтэндэнтамі на месца Джонсана ў Вялікабрытаніі нечакана перарваліся: вядучая страціла прытомнасць

Другія перавыбарчыя дэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі экс-кіраўніком Мінфіна Рышы Сунакам і кіраўніцай МЗС Ліз Трас нечакана спыніліся з-за таго,што вядучая праграмы Кейт МакКан страціла прытомнасць у жывым эфіры, паведамляе тэлеканал Talk TV, які праводзіў трансляцыю.

26.07.2022 / 22:01

«Кейт МакКан страціла прытомнасць у жывым эфіры сёння ўвечары, і нягледзячы на тое, што яна ў парадку, па парадзе медыкаў мы не адновім дэбаты. Мы прыносім прабачэнні нашым гледачам і слухачам», — гаворыцца ў паведамленні тэлеканала ў Twitter.

Інцыдэнт адбыўся падчас выступлення Ліз Трас, калі яна пачала гаварыць пра палітыку ў дачыненні Пуціна. На відэа відаць, што брытанская міністарка ад нечаканасці спачатку спалохалася, але пасля ўзяла сябе ў рукі.

Nashaniva.com