Борыс Джонсан можа стаць наступным генеральным сакратаром НАТА

Былы прэм'ер Брытаніі наўрад ці застанецца без высокай пасады, піша The Telegraph.

27.07.2022 / 09:33

Паведамляецца, што пасля адстаўкі Джонсан наўрад ці застанецца без высокай пасады, асабліва на фоне магутнай падтрымкі Украіны, і яго кандыдатуру на пасаду кіраўніка НАТА могуць падтрымаць ЗША, краіны Балтыі і некаторыя сябры Кансерватыўнай парты.

Адзначым, што раней такую ідэю высунуў экс-амбасадар Украіны ў ЗША і яна сур'ёзна не разглядалася. Але цяпер пра гэта пішуць аўтарытэтныя выданні.

Nashaniva.com