Стала вядома пра затрыманне трох чальцоў АГП

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, акрамя старшыні АГП Мікалая Казлова, затрыманыя таксама актывістка Антаніна Кавалёва і кіраўніца мінскай гарадской арганізацыі партыі Аксана Аляксеева.

27.07.2022 / 19:57

Антаніна Кавалёва і Аксана Аляксеева цяпер знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. 

Мікалай Казлоў, у дачыненні да якога распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК, знаходзіцца ва ўпраўленні Следчага камітэта. Паведамляецца, што яго наведаў адвакат.

Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў кватэру Аляксеевай. Ёсць інфармацыя, што Аксана — «сардэчніца» і ёй увесь час трэба прымаць лекі.

Nashaniva.com