У Ваўкавыску жанчына ўдарыла ката аб сценку ЖОРСТКАЕ ВІДЭА
Відэа, як сцвярджаецца, з Ваўкавыска, апублікавала ў Інстаграме суполка «Predannoe», якая займаецца дапамогай беспрытульным жывёлам на Гродзеншчыне.
31.07.2022 / 17:09
На відэа жанчына з пакункамі, праходзячы міма будынка, звярнула ўвагу на ката, які мірна сядзеў каля сцяны і вылізваўся. Жанчына паклікала жывёліну, а калі яна даверліва дала сябе ўзяць у рукі, размахнулася і выцяла ката аб сценку.
Мяркуючы па відэа, кот застаўся жывы, але стан яго невядомы. Валанцёры напісалі па гэтым факце заяву ў міліцыю.