У Бярозе 10-гадоваму хлопчыку петардай адарвала кісць рукі
Трагічнае здарэнне адбылося 1 жніўня ў пяціпавярховіку па вуліцы Прамысловай, паведамляе мясцовае выданне bereza.by.
02.08.2022 / 08:12
10-гадовы хлопчык гуляў з петардай: ён падпаліў яе і хацеў выкінуць з балкона, але не паспеў адкрыць акно, і петарда выбухнула ў руцэ.
У выніку ў хлопчыка адбылася траўматычная ампутацыя кісці рукі. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Побач з ім у момант надзвычайнага здарэння была шасцігадовая сястра-яна, на шчасце, не пацярпела.