Толькі 30% украінскіх школ запрацуюць у верасні ў звычайным рэжыме 

З меркаванняў бяспекі толькі 30% школ прымуць вучняў у сваіх класах. Такія даныя ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона агучыў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі, перадае BBC.

03.08.2022 / 23:40

Разбураная абстрэламі школа ў Чарнігаве, сакавік 2022 года

Дакладна не пачнецца навучанне афлайн у месцах, дзе ідуць баявыя дзеянні. Вялікія праблемы, па яго словах, будуць у сельскіх школах — яны не адпавядаюць патрабаванням бяспекі ва ўмовах вайны.

У тылавых абласцях Заходняй Украіны, па словах Манастырскага, цяпер ідзе праверка хованак ад бамбёжак і аснашчэння аб іх папярэджанні. Складанасці будуць і з камплектаваннем класаў — у гэтых рэгіёнах шмат дзяцей, што разам з бацькамі ўцяклі з месцаў вядзення баявых дзеянняў.

Кіеўская гарадская адміністрацыя раней паведамляла, што ў сталіцы Украіны цяпер гатова да навучання 70% школ.

Nashaniva.com