Брытанская разведка: Расійскія вайскоўцы хаваюць масты ў Херсоне ад радараў украінцаў

Расійскія сілы, хутчэй за ўсё, размясцілі пірамідальныя радыёлакацыйныя адбівальнікі ў вадзе каля нядаўна пашкоджаных Антонаўскага моста і чыгуначнага моста цераз Дняпро ў Херсоне, якія знаходзяцца пад расійскім кантролем, лічаць у брытанскай разведцы.

04.08.2022 / 10:46

Адбівальнікі, верагодна, выкарыстоўваюцца, каб схаваць масты ад радараў саперніка і ўскладніць навядзенне ракет.

Гэта падкрэслівае пагрозу, якую Расія адчувае з-за вялікай дальнабойнасці і дакладнасці заходніх артылерыйскіх сістэм, лічаць брытанцы. Бо з таго часу, як Украіна атрымала амерыканскія сістэмы залпавага агню HIMARS, УСУ паспяхова абстрэльваюць расійскія базы і важныя кропкі шляхоў забеспячэння накшталт мастоў на акупаваных тэрыторыях.

Брытанская разведка адзначае, што УСУ, хутчэй за ўсё, працягваюць гэтыя ўдары.

Nashaniva.com