У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградальсф’ядль ФОТЫ

У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградальсф’ядль, які знаходзіцца за 50 км ад Рэйк'явіка.

05.08.2022 / 08:15

Але гэта не пужае мясцовых і турыстаў — яны прыязджаюць туды пафатаграфавацца і пасмажыць хот-догі.

Вулкан знаходзіцца за 50 км ад Рэйк’явіка і за 16 км ад міжнароднага аэрапорта Кефлавік, які працягвае працаваць у звычайным рэжыме, піша TJ.

Хаця ўлады заклікалі людзей трымацца далей ад вулкана, бо вывяржэнне можа прывесці да моцных выбухаў ці значнага рассейвання попелу, але людзі падбіраюцца даволі блізка да лавы, каб зрабіць здымкі на памяць.

Nashaniva.com