Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект

Аказваецца, многія агародныя шкоднікі не любяць звычайных парфумерных пахаў.

07.08.2022 / 14:52

Каб абараніць наш сад ад буйных і дробных шкоднікаў, а таксама ад казурак і сысуноў, вам спатрэбяцца некалькі рэчаў:

Разрэжце мыла на вялікія кавалкі і пакладзіце іх у мяшкі, пасля закрыйце іх стэплерам так, каб мыла не выпадала. Але не закрывайце наглуха, каб адчуваўся пах мыла. Такія мяшкі варта павесіць на падрыхтаваныя драўляныя слупкі.

Рэшткі мыла можна парэзаць на дробныя кавалачкі і змяшаць з вадой, а пасля выліць на расліны і глебу пад імі, каб яшчэ больш абараніць нашы расліны ад шкоднікаў. Пах мыла, які распаўсюджваецца па садзе, абараняе ад шкоднікаў. Дождж толькі ўзмацняе пах.

Важна рэгулярна мяняць мыла, бо гэта забяспечвае інтэнсіўны пах. Варта таксама адзначыць, што найлепшы эфект ад духмянага цвёрдага мыла. Мыла з нейтральным водарам будзе працаваць не так добра.

Галоўная перавага гэтага метаду барацьбы з шкоднікамі заключаецца ў тым, што ён з'яўляецца цалкам натуральным. Ніводнае рэчыва з мыла не застаецца ў гародніне, садавіне або іншых раслінах. Яно бясшкоднае для жывых істот, нават тых, якіх ён адпужвае, таму метад яшчэ і вельмі экалагічны.

Nashaniva.com