Яшчэ 11 чалавек прызналі палітвязнямі

Імёны новых палітвязняў — Аксана Аляксеева, Андрэй Асмалоўскі, Дзмітрый Брэль, Кацярына Глінская, Мікалай Казлоў, Антаніна Кавалёва, Антон Маслыка, Артур Смалякоў, Галіна Тарноўская, Юрый Чарапнёў і Аляксандр Копаць. Пра гэта піша «Вясна».

05.08.2022 / 21:22

Усе новыя палітвязні затрыманыя ці ўжо асуджаныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 

Агульная бягучая колькасць прызнаных палітычнымі вязнямі ў Беларусі — 1262 чалавекі.

Nashaniva.com