У суботу будзе спякотна, да +32

У суботу, 6 жніўня, тэмпература паветра ўначы складзе ад +17 да +20 градусаў, удзень — ад +25 да +32 (у Мінску — да +30), прагназуе Белгідрамет.

05.08.2022 / 22:35

Удзень у суботу таксама чакаюцца ападкі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях (у тым ліку і ў Мінску). Магчымыя навальніцы.

А вось у нядзелю ўжо стане больш прахалодна, удзень прагназуецца ад +17 да +23 градусаў.

Nashaniva.com