У Баранавічах у будынку былой наркалогіі адкрыюць вясельны салон

Гістарычны будынак даваеннай пабудовы на вуліцы Тэльмана, у якім калісьці размяшчаўся наркалагічны дыспансер, цяперашні ўласнік — баранавіцкі прадпрымальнік Сяргей Вішнеўскі — набыў з аўкцыёну ў 2019 годзе. Бізнэсовец паказаў план рэканструкцыі, паведамляе «Наш край».

06.08.2022 / 08:47

«Будынак будзе рэканструяваны ў стылі аптэкі Лаеўскага і пажарнага дэпо. На першым паверсе мяркуецца размясціць вясельны і мэблевы салоны, швейнае атэлье, пункт па прыёме і выдачы заказаў па рамонце бытавой тэхнікі, аказанні бытавых паслуг. На другім паверсе будуць офісныя памяшканні. Побач пабудуем яшчэ адзін будынак, у якім плануем адкрыць харчовую краму, у тым ліку і нашу фірмовую, мясны «Пятачок», — распавёў уладальнік.

Побач з'явіцца паркоўка. 

Праект рэканструкцыі падрыхтавала майстэрня Патоцкага.

Гэты будынак пустуе з 2009 года. Некалькі разоў яго хацелі знесці, але ў 2018 годзе Міністэрства культуры ўключыла яго ў «зону рэгулявання забудовы» будынка пажарнага дэпо, які знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Nashaniva.com