У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам

Паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі хлопчыка 2008 года нараджэння паступіла 6 жніўня каля 12:10, піша БелТА.

07.08.2022 / 20:12

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, траўмы падлетак атрымаў у выніку паражэння электрычным токам пры неасцярожным абыходжанні з вудай пад лініямі электраперадачы падчас рыбалкі. Інцыдэнт адбыўся на возеры каля вёскі Шандра Ваўкавыскага раёна.

Nashaniva.com