Кітай завяршыў ваенныя вучэнні паблізу Тайваня

Кітайская армія заявіла, што завяршыла ваенныя вучэнні паблізу Тайваня, якія пачаліся пасля візіту на востраў Нэнсі Пэлосі.

08.08.2022 / 07:59

У той жа час у эфіры кітайскага тэлебачання заявілі, што кітайскія вайскоўцы цяпер будуць праводзіць такія вучэнні рэгулярна і што «гістарычная задача ўз'яднання Кітая» будзе рэалізаваная.

Вучэнні пачаліся ў пачатку жніўня на фоне візіту кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі на востраў.

Nashaniva.com