Украіна скасавала пагадненне аб супрацоўніцтве з беларускім МУС

Украіна разарвала пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Украіны і Міністэрствам унутраных спраў Беларусі, паведаміў прадстаўнік украінскага ўрада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

09.08.2022 / 21:09

Пагадненне было падпісана ў 1992 годзе.

Раней Украіна разарвала з Беларуссю пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці, пагадненне аб суднаходстве ўнутранымі воднымі шляхамі, пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і вучоных званняў, дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій.

Nashaniva.com