Апублікаванае ВІДЭА начных успышак у Зябраўцы
«Беларускі гаюн» апублікаваў відэа начных успышак у раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем.
11.08.2022 / 12:59
Відаць выразную буйную ўспышку, не падобную да ўзгарання рухавіка. Па ўдакладненых звестках, успышкі і выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пачаліся каля 00:20 11 жніўня, што ўжо само па сабе цалкам абвяргае інфармацыю Мінабароны РБ.