Краязнаўца Ігара Хмару затрымалі — магчыма за размову на беларускай мове на вуліцы

Пра гэта стала вядома ад чалавека, які знаходзіўся з Ігарам на Акрэсціна.

12.08.2022 / 14:26

Як адзначае «Вясна», гэта не адзінкавы выпадак — акрамя Ігара, на Акрэсціна таксама былі людзі, якіх затрымлівалі з-за размоваў па-беларуску на вуліцы.

Нагадаем, Хмара быў затрыманы ўвечары 2 жніўня пасля шпацыру па Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, Ігара пасадзілі ў сіні бус двое супрацоўнікаў міліцыі.

«Не можаш расказваць, што думаеш». Як рэжым цісне на экскурсаводаў

Nashaniva.com